Прывітанне. Гэта рассылка праекту “менскі капучынатар”.
Капучынатар — гэта нерэгулярны журналісцкі бюлетэнь, які будзе расказваць і дзяліцца з вамі цікавымі гісторыямі і тэкстамі пра Мінск і гарадскія медыі. Капучынатар не прэтэндуе на сур'ёзны статус СМІ, але мы хочам паспрабаваць крыху запоўніць лакуну гарадскога бытапісання.
Пакуль праектам займаецца толькі адзін чалавек — мяне клічуць Аляксей Карпека. Я журналіст з Беларусі. Апошнія паўтара года я працаваў у Беларускім расследвальніцкім цэнтры, а да гэтага шмат гадоў працаваў на Еўрарадыё.
Мне заўсёды быў цікавы горад і яго штодзённасць, нейкія спробы асэнсавання гарадскога жыцця і ўвогуле гарадскія медыя.
Праект будзе існаваць толькі ў выглядзе бюлетэня і Instagram.
У капучынатары я планую публікаваць тэксты з так званым "расследавальніцкім элементам". Буду расказваць хто валодае рознымі кафэ і рэстаранамі ў Мінску. Іх сувязі, біяграфіі і іншае. Але тэматыка праекту не будзе абмяжоўвацца толькі гэтым.
Я хачу больш расказваць пра важнасць для грамадства такіх месцаў як кавярні і кафэ. Пра важнасць гарадскіх медыяў, якія імкнуцца дапамагчы людзям лепш разбірацца ў горадзе і сітуацыі ў ім, а не заганяюць іх у палон “унутранай эміграцыі”.
Праект адкрыты і для іншых аўтараў. Калі вы хочаце прапанаваць свае тэмы або тэксты для капучынатара — пішыце на пошту — cappuccinator@proton.me