У Martinique — новыя ўладальнікі, а яго дырэктарка працавала на Сяргея Шэймана
Ад Bistro de Luxe да Martinique. Что сталася з "Рымам рэстараннай імперыі" Пракоп'ева.
Прывітанне, сябры! Новы выпуск “капучынатара”. Ужо ў вашых скрынях. Гэтым разам мы паглядзелі, што там робіцца са спадчынай былога рэстаратара Вадзіма Пракоп’ева.
З красавіка 2024 года ў Martinique (валодае ім кампанія “РэстДырэкт”) - новыя ўладальнікі:
Кацярына Аляксееўна Лойка
Наталля Леанідаўна Лазар
Яны прыйшлі на змену бізнесмену Аляксею Лойку (заснаваў сетку піраговых "Штолле", быў саўладальнікам буйнога рытэйлера "Мостра-груп") і старшыні праўлення групы "Сквірэл" Дзмітрыю Лазару.
Таксама малавядома, але Аляксей Лойка стаяў ля вытокаў Cafe de Luxe на месцы якога з'явіўся Martinique. А Дзмітрый Лазар быў сярод апошніх саўладальнікаў Cafe de Luxe.
Новай дырэктаркай стала Святлана Сцяцкая. Раней яна ўзначальвала кампанію "Вакал індастрыт", сярод сузаснавальнікаў якой значыўся Сяргей Шэйман — сын Віктара Шэймана, “правай рукі” Лукашэнкі. Кампанія валодае караоке-барам Jel'sa на Нямізе.
Трохі перадгісторыі. 16 снежня 2020 года ўсе (на той момант ужо былыя) праекты рэстаратара Пракоп'ева закрыліся.
Cafe de Luxe належала тады кампаніі "Экзотык-Груп". Сярод уласнікаў лічыліся Дзмітрый Лазар (33,3%), Алена Афанасьева (33,4%) і Вікторыя Другачонак (33,3%).
Сваю долю Вадзім Пракоп'еў прадаў у чэрвені 2020 года на фоне канфліктаў з уладамі (у першую чаргу з-за імпатэнцыі ўладаў у дапамозе бізнесу, які пацярпеў ад наступстваў эпідэміі COVID-19).
Блогер Какабай у сакавіку 2021 г. пісаў, што рэстаран “Bistro de Luxe” і бар “Тапас” адыдуць “па загаду зверху” кіраўніце асацыяцыі рэстаратараў і прыхільніцы Лукашэнкі Наталлі Садоўскай. Наталля вядзе бізнэс з мужам сястры жонцы сярэдняга сына Лукашэнкі. “Капучынатар” пісаў пра гэта раней.
Пракоп'еў супрацоўнічаў з сям'ёй Садоўскіх, разам з імі стварыў News Cafe, Grand Cafe і начны клуб Blondes and Brunettes. Але ў 2015 годзе яны адзін аднаго на струках пакаталі і пасля гэтага разышліся. Тады рэстаратар заяўляў, што засяродзіцца на Bistro de Luxe і Tapas Bar. У траўні 2020 года Пракоп'еў прызнаўся, што канфлікт з партнёрамі па News Cafe і Grand Cafe усё яшчэ існуе.
Але перадачы Садоўскай не адбылося. На месцы Tapas адкрылася ўстанова Old Town ад Мінскага абласнога спажывецкага саюзу. Але, кажуць, што яна там не прыжылася і будзе на гэтым месцы нешта іншае.
У канцы 2021 года на месцы Bistro de Luxe і Pelican адкрыўся "Martinique". Змены былі мінімальна-касметычнымі, нават сацсеткі ўстанова пераняла ў сваіх папярэднікаў.
The Village пісаў, што “многое в бистро осталось на своих местах: те же столики с резными ножками и стулья с перекладинами, такие же лампочки по периметру окон, даже тарелки с голубой каемкой почти такие же, как были, только без слов Bistro de Luxe. И в оформлении меню можно найти похожие виньетки, как были раньше”.
І яшчэ: “интерьер остался непоруганным. Та же курилка, напоминающая поездку в «Восточном экспрессе», картины Адама Глобуса, правильное освещение”.
З 2021 года кампанія "РэстДырэкт", якая валодае барам і брасеры "Martinique", змяніла некалькі ўладальнікаў. Праз серыю ноўнэймаў фірма перайшла да Лазара і Лойкі ў верасні 2023, а ўжо ў красавіку 2024 тыя перадалі ўстанову сваім сваякам.
Невядома ці апошнія гэта ўладальнікі. Будзем сачыць за сітуацыяй.
Дзякуй, што дачыталі. Калі вам ёсць што нам распавесці — пішыце нам на пошту — cappuccinator@proton.me